Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі павіншаваў украінцаў з Днём Еўропы, заявіўшы, што краіна адзначае яго не фармальна, а ўсведамляючы сябе «неад’емнай часткай еўрапейскай сям’і».
«Мы абараняем Украіну, нашу незалежнасць, нашу будучыню, і тым самым мы ва Украіне абараняем нашу Еўропу, часткай якой Украіна была і будзе», — заявіў ён.
«З першых дзён поўнамаштабнай вайны і да сённяшняга дня Еўропа з Украінай. І гэта не дабрачыннасць, а свядомы выбар еўрапейцаў — быць на адным баку са смелымі і моцнымі, з украінцамі і ўкраінкамі, якія змагаюцца сёння за мір і сапраўдную бяспеку ад тыраніі не толькі для сябе, але і для ўсяго кантынента. І мы абавязкова абаронім нашу дзяржаву, наш народ і наша права самастойна выбіраць сваю будучыню — будучыню ў Еўропе», — дадаў украінскі лідар.