7 і 8 лютага два дзіцяці атрымалі траўмы пры катанні на цюбінгах, паведамляе Следчы камітэт.
7 лютага ў Салігорску 9-гадовы хлопчык, яго 6-гадовы брат, бацька і дзядзька каталіся з горкі. Дзеці вырашылі пракаціцца ўдваіх на цюбінгу, разлічаным на аднаго чалавека. Падчас спуску цюбінг наехаў на яму і падскочыў. Старэйшае дзіця выпала і ўдарылася аб дрэва. Яго шпіталізавалі з траўмамі.
8 лютага ў Жлобінскім раёне бацька ўзяў на горку дзвюх дачок. Дзяўчынкі па чарзе з’язджалі з горкі з бацькам. Падчас аднаго са спускаў мужчына лёг жыватом на т’юбінг, а яго 6-гадовая дачка размясцілася зверху. Калі «ватрушку» павяло ў бок дрэў, бацька спрабаваў выраўнаваць траекторыю, але ўсё ж урэзаўся ў дрэва. Дзяўчынка ўдарылася галавой. Яе шпіталізавалі.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
Апошнія навіны
Канцэсія на кантрабанду і гібрыдная атака. Міністр абароны Польшчы пракаментаваў залёты метэазондаў 15:09
«Скарына ютубу ў модных джорданах»: Сяргей Башлыкевіч прысвяціў новую песню Мікіту Мелказёраву 15:07
Гродзенскага прадпрымальніка асудзілі на 3 гады з адтэрміноўкай па справе аб «драбленні бізнесу» 14:20
