Беларускія дзяржаўныя СМІ апублікавалі фота аўтобуса пасля ўдару беспілотніка ў Бранскай вобласці Расіі.
Нагадаем, аўтобус з 44 пасажырамі, сярод якіх было 28 дзяцей, трапіў пад удар беспілотніка ў Бранскай вобласці 17 чэрвеня. Следчы камітэт РФ заявіў, што дрон быў украінскім.
У аўтобусе на адпачынак у Геленджык ехала дзіцячая футбольная каманда з ДЮСШ №2 Рэчыцы. У выніку ўдару загінула жанчына, якая суправаджала каманду. Паводле папярэдніх даных, сярод пацярпелых — чацвёра дзяцей. Адно дзіця знаходзіцца ў цяжкім стане.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!