Латвія аднавіла рух праз «Патэрніекі»

Галоўнае
Фото: rs.gov.lv

Латвія аднавіла рух праз пункт пропуску «Патэрніекі» («Грыгароўшчына») на беларуска-латвійскай мяжы.

«Паведамляем, што тэхнічныя няспраўнасці ў працы інфармацыйных сістэм пункта памежнага кантролю „Патэрніекі“ ліквідаваныя. Правядзенне памежнага кантролю цалкам адноўлена»,паведамляе памежная служба Латвіі.

З 5 жніўня будзе адноўлена браніраванне часу для перасячэння мяжы на сайце lvrobeza.lv.

Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі пацвярджае, што рух праз пункт пропуску быў адноўлены з 21:00.

«Латвійскі бок паведаміў беларускім памежнікам, што з 21:00 у пункце пропуску „Патэрніекі“ („Грыгароўшчына“) ён аднавіў у поўным аб’ёме пропуск грузавых і легкавых транспартных сродкаў», — паведамляе ДПК.

Нагадаем, адзіны дзейны пункт пропуску «Патэрніекі» на латвійска-беларускай мяжы прыпыніў працу ўвечары 31 ліпеня. Латвійскі бок патлумачыў гэта «тэхнічным збоем». МЗС Беларусі прыгразіла Латвіі адказнымі дзеяннямі несіметрычнага характару. Сёння ўрад Латвіі прыняў рашэнне пакуль не закрываць мяжу з Беларуссю.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.