Аўтобус з дзіцячай футбольнай камандай з Беларусі трапіў пад абстрэл у Расіі. Чацвёра дзяцей параненыя

Галоўнае
Фото: Reform.by

Аўтобус з дзіцячай футбольнай камандай з Гомеля трапіў пад удар дрона ў Бранскай вобласці Расіі, паведамляе в.а. губернатара вобласці Ягор Кавальчук. Аўтобус з дзецьмі ехаў у Геленджык.

Як сцвярджае Кавальчук, беспілотнік быў украінскім. Загінула жанчына, якая суправаджала каманду. Шэсць чалавек, у тым ліку чацвёра дзяцей, параненыя.

«У выніку мэтанакіраванага ўдару загінула жанчына, якая суправаджала каманду. Параненыя шэсць чалавек, у тым ліку чацвёра дзяцей. Усе пацярпелыя аператыўна дастаўлены ў бальніцу, дзе ім была аказана неабходная медыцынская дапамога», — напісаў Кавальчук у тэлеграм-канале.

Пасажыры аўтобуса будуць вернутыя дадому ў найбліжэйшы час.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.