Расія ратыфікавала пратакол аб ваенна-тэхнічным супрацоўніцтве з Беларуссю

Навіны
Александр Лукашенко и Владимир Путин на учениях "Запад-2013". Фото: kremlin.ru

Расія завяршыла працэдуру ратыфікацыі пратакола аб унясенні змяненняў у Дагавор паміж Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй аб развіцці ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва ад 10 снежня 2009 года. Адпаведны закон падпісаў Уладзімір Пуцін.

Дакумент апублікаваны на афіцыйным партале прававой інфармацыі РФ.

Беларусь са свайго боку ратыфікавала пратакол 26 чэрвеня гэтага года.

Пратакол прадугледжвае змяненні ў дагаворы ў частцы павелічэння колькасці ўпаўнаважаных арганізацый па яго рэалізацыі, а таксама спрашчэння парадку пастаўкі агрэгатаў, вузлоў і камплектуючых.

Беларускі бок адзначаў, што дакумент дазволіць большай колькасці беларускіх арганізацый аператыўна набываць прадукцыю ваеннага прызначэння ў Расіі.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.