Урад устанавіў таксавы кошт драўніны ў 2026 годзе. Пастанова Савета Міністраў №803 ад 31 снежня сёння афіцыйна апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Таксавы кошт драўніны на корані ў 2026 годзе складзе ў высечках галоўнага карыстання:
- сасны і лістоўніцы — ад 5,95 да 32,53 рубля за шчыльны кубічны метр у залежнасці ад характарыстык,
- елі, піхты, грушы, яблыні, белай акацыі — ад 5,24 да 28,41 рубля,
- дуба, ясеня, клёну — ад 14,91 да 112,44 рубля,
- бярозы, чорнай вольхі, граба, ільмавых, ліпы — ад 2,94 да 10,75 рубля,
- асіны, шэрай вольхі, асакору, таполі, вярбы — ад 0,58 да 1,91 рубля.
Кошт карэльскай бярозы ў высечках прамежкавага карыстання вызначаны ад 89,47 4 да 674,77 рубля.
Кошт дроўнай драўніны і ліквіду з кроны (у кары) устаноўлены ў памеры ад 1 капейкі да 1,81 рубля за кубічны метр у залежнасці ад віду драўніны.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
Апошнія навіны
Пламбір у стаканчыку і арэлі «Александрыя». Савет Міністраў прысудзіў знак якасці яшчэ 10 таварам 08:08
Ціханоўская абмеркавала з дэпутатамі Сейма Літвы пытанні санкцый на транзіт калійных угнаенняў 17:08
