Украінца затрымалі ў Польшчы за спробу забойства прадстаўніка ўкраінскай абароннай прамысловасці

Навіны
Фото: gov.pl

Агенцтва ўнутранай бяспекі Польшчы (ABW) затрымала 63-гадовага грамадзяніна Украіны Сяргея П. Ён абвінавачваецца ў спробе замаху на прадстаўніка ўкраінскай абароннай прамысловасці ў Ірпені Кіеўскай вобласці.

Як паведамляе ABW, затрыманы заклаў пад аўтамабіль патэнцыйнай ахвяры выбуховае прыстасаванне. Выбух павінен быў быць здзейснены дыстанцыйна з дапамогай мабільнага тэлефона, але прыстасаванне не выбухнула з-за адмовы механізма.

Пасля няўдалага замаху падазраваны з’ехаў у Польшчу. 5 жніўня супрацоўнікі ABW затрымалі яго ў Варшаве.

6 жніўня ўкраінцу было прад’яўлена абвінавачанне ў замаху на забойства. Яго адправілі пад варту на тры месяцы.

ABW лічыць, што затрыманы мог дзейнічаць па даручэнні расійскіх спецслужбаў.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.