Брэсцкая мытня знайшла ў грузавіку з Францыі 3,7 тысячы «лішніх» аўтазапчастак

Навіны
Фото: t.me/customs_bel

Брэсцкія мытнікі выявілі 3,7 тысячы аўтазапчастак, якія не былі пазначаныя ў дакументах на грузавік, што прыбыў з Францыі на тэрыторыю ЕАЭС. Неадпаведнасць паміж заяўленай колькасцю тавару і фактычным змесцівам Mercedes-Benz выявілі ў пункце мытнага афармлення «Брэст-СЭЗ».

Кошт незадэклараваных аўтазапчастак перавысіў 830 тысяч рублёў. Польскі перавозчык наўмысна не пазначыў поўны аб’ём грузу, разлічваючы зэканоміць каля 47 тысяч рублёў на мытных плацяжах, заяўляюць у прэс-службе Мытнага камітэта Беларусі.

Брэсцкая мытня пачала адміністрацыйны працэс паводле артыкула 15.5 КаАП. Ён прадугледжвае штраф да 30% кошту прадмета адміністрацыйнага правапарушэння. Перавозчыку таксама давядзецца выплаціць мытныя плацяжы, якіх не стае.

Брэсцкая мытня знайшла ў грузавіку з Францыі 3,7 тысячы «лішніх» аўтазапчастак
Фота: t.me/customs_bel

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.