Украіна зафіксавала залёт паветранага шара-рэтранслятара з боку Беларусі

Галоўнае
Скриншот видео

Украінскія памежнікі зафіксавалі залёт паветранага шара-рэтранслятара з боку Беларусі. Пра гэта ў эфіры тэлеканала “Ми Україна” заявіў прэс-сакратар Дзяржаўнай памежнай службы Украіны Андрэй Дземчанка.

“Варта разумець, што пагроза з боку Беларусі нікуды не знікае. (…) Беларусь працягвае падтрымліваць Расію, працягвае падыгрываць. Не магу цяпер адкрыта раскрываць усяго, але можам чакаць або можам рыхтавацца да таго, што будуць спробы дэстабілізаваць сітуацыю па напрамку нашай мяжы, не выключаем правакацый”, – сказаў ён.

Паводле яго слоў, увечары 2 мая памежнікі зафіксавалі залёт паветранага шара з беларускага боку. Шар выкарыстоўваўся як рэтранслятар для ўзмацнення сігналу беспілотных сродкаў паражэння, якія Расія ўжывае пры абстрэлах Украіны.

Пры гэтым ён адзначыў, што вялікага скопішча расійскіх войскаў на тэрыторыі Беларусі пакуль не назіраецца.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.