Украінскія вайскоўцы паразілі два танкеры расійскага ценявога нафтавага флоту ў акваторыі каля ўваходу ў порт Наварасійск. Пра гэта паведаміў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі. Паводле яго слоў, абодва судны актыўна выкарыстоўваліся для перавозкі нафты ў абыход санкцый.
Зяленскі падзякаваў начальніку Генеральнага штаба Андрэю Гнатаву за кіраўніцтва аперацыяй, контрразведчыкам Службы бяспекі Украіны і Ваенна-марскім сілам Украіны.
«Украінская далёкабойнасць будзе ўсебакова развівацца — на моры, у небе і на зямлі», — запэўніў ён.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!