Украіна назірае «пэўную актыўнасць» на беларуска-ўкраінскай мяжы

Армія
Андрей Демченко. Скриншот видео

Кіраўнік Дзяржаўнай памежнай службы Украіны Андрэй Дземчанка заявіў, што на тэрыторыі Беларусі каля мяжы з Украінай назіраецца «пэўная актыўнасць».

«У тым ліку гэта датычыцца стварэння лагістычных напрамкаў, палігонаў, далейшай, магчыма, актыўнасці, супрацоўніцтва з Расіяй», – заявіў Дземчанка ў эфіры «Новини.LIVE».

Кіраўнік ДПСУ падкрэсліў, што цяпер Расія не трымае на тэрыторыі Беларусі дастаткова сваіх сіл і падраздзяленняў, якія маглі б ствараць пагрозу Украіне.

«Але ў любы момант уся інфраструктура, якую стварае Беларусь, канешне, можа быць выкарыстана Расіяй», – заявіў Дземчанка.

Нагадаем, 2 мая Уладзімір Зяленскі заявіў пра незвычайную актыўнасць на ўчастках мяжы Украіны і Беларусі. Увечары 2 мая ўкраінскія памежнікі зафіксавалі залёт паветранага шара з боку Беларусі. Ён выкарыстоўваўся як рэтранслятар для ўзмацнення сігналу расійскіх беспілотнікаў.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.