Галоўны канструктар і саўладальнік украінскай кампаніі «Fire Point» Дзяніс Шцілерман апублікаваў у сетцы X відэа пуску пяці крылатых ракет «Фламінга» і вынікі траплення ракет па заводзе ў расійскім Валгаградзе.
Ён пацвердзіў, што гаворка ідзе пра ААТ «ФНПЦ «Тытан-Барикады». Гэта адзін з ключавых заводаў расійскага ваенна-прамысловага комплексу ў Валгаградзе. Прадпрыемства вырабляе пускавыя ўстаноўкі, артылерыйскія сістэмы і кампаненты для ракетных комплексаў, уключаючы «Іскандэр-М», «Ярс» і «Топаль-М». З 2022 года яно знаходзіцца пад міжнароднымі санкцыямі праз вытворчасць узбраенняў для расійскай арміі.
Волгоград зустрічає сезонну міграцію фламінго з України. Далі буде… pic.twitter.com/yChQJobawp
— Denys Shtilierman (@DenShtilierman) June 27, 2026