Financial Times даведалася пра просьбу ЗША да Украіны наконт танкераў у Чорным моры

Украіна прыпыніла кампанію ўдараў па нафтавых танкерах у Чорным моры на просьбу ЗША. Пра гэта паведаміла Financial Times.

Паводле інфармацыі выдання, віцэ-прэзідэнт ЗША Джэй Дзі Вэнс тэлефанаваў з адпаведнай просьбай прэзідэнту Украіны Уладзіміру Зяленскаму. Справа ў тым, што пад удары траплялі і танкеры, якія перавозілі нафту з Казахстана праз тэрмінал Каспійскага трубаправоднага кансорцыума ў Наварасійску.

Крыніцы выдання ва ўкраінскай уладзе сцвярджаюць, што Зяленскі паабяцаў спыніць атакі на інфраструктуру КТК або нерасійскія судны, калі яны не будуць пад украінскімі санкцыямі і не будуць перавозіць расійскую нафту або іншыя расійскія грузы. Акрамя таго, Кіеў стварыў адпаведныя “механізмы” ў адказ на запыт ЗША.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.