Міжнароднае энергетычнае агенцтва ў жнівеньскай справаздачы аб стане рынку нафты панізіла прагноз попыту на нафту сёлета. У сярэднім за год ён скароціцца на 1,6 млн барэляў за суткі, што на 510 тыс. барэляў больш, чым ацэнка мінулага месяца.
Разам з тым зніжэнне попыту на нафту ў трэцім квартале складзе 2,8 млн барэляў за суткі супраць 4,9 млн барэляў за суткі ў другім квартале.
У 2027 годзе попыт на нафту вырасце на 2,4 млн барэляў за суткі.
У ліпені сусветная прапанова нафты склала 101,5 млн барэляў за суткі. Яна вырасла на 2,4 млн барэляў у параўнанні з чэрвенем, аднак зніжэнне ў параўнанні з ліпенем мінулага года склала 6,3 млн барэляў за суткі. Пастаўкі з краін Персідскага заліва былі на 8,3 млн барэляў за суткі ніжэйшыя, чым год таму.
У сярэднім за год прапанова нафты сёлета знізіцца на 4,3 млн барэляў за суткі. У наступным годзе яна вырасце на 8,3 млн барэляў і складзе 110,3 млн барэляў за суткі.
Сусветныя назіраемыя запасы нафты ў ліпені скараціліся на 69 млн барэляў, паколькі адноўленыя перабоі ў экспарце з Персідскага заліва і Каспійскага мора прывялі да рэзкага зніжэння аб’ёмаў нафты на вадзе. З пачатку вайны ЗША супраць Ірана сусветныя запасы нафты ўжо скараціліся на 410 млн барэляў.
