Украінец перайшоў беларуска-літоўскую мяжу праз сажалку і папрасіў прытулку ў Літве

Навіны
Фото: vsat.lrv.lt

Грамадзянін Украіны ўброд перайшоў сажалку на мяжы паміж Беларуссю і Літвой і папрасіў прытулку ў Літве.

У ноч на 1 жніўня літоўскія памежнікі зафіксавалі незаконнае перасячэнне мяжы каля вёскі Юргоніс Шальчынінкайскага раёна. На камерах было відаць, што чалавек перайшоў уброд сажалку Юргоніс і паспрабаваў выйсці на бераг на тэрыторыі Літвы.

Парушальніка затрымалі. Ім аказаўся 35-гадовы грамадзянін Украіны. Пры сабе ў яго быў дакумент, які сведчыць асобу, паведамляе літоўская памежная служба.

Затрыманага даставілі на памежную заставу і пачалі дасудовае расследаванне. 1 жніўня падчас допыту следчым ён падаў заяву аб прадастаўленні яму прытулку ў Літве. Украінца даставілі ў цэнтр рэгістрацыі замежнікаў у Пабрадзе.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.