Беларусы ў ЗША атрымаюць магчымасць прайсці біяметрыю для пашпарта Новай Беларусі

Навіны
Паспорт Новой Беларуси. Фото: tsikhanouskaya.org

15 жніўня ў Паўночнай Караліне (ЗША) пройдзе выязны збор біяметрычных даных для афармлення пашпарта Новай Беларусі. Пра гэта паведамляе фракцыя Каардынацыйнай рады «Еўрапейскі выбар».

Дакладнае месца правядзення працэдуры паведамяць кожнаму ўдзельніку пасля рэгістрацыі. Каб запісацца, неабходна зайсці на сайт belarus-passport.com і выбраць офіс у Філадэльфіі.

У фракцыі заявілі, што дамагаліся прывезці пашпарт у ЗША яшчэ ў пачатку выбарчай кампаніі.

«Асаблівая падзяка Івану Бачарэнку, памочніку члена нашай фракцыі, і Глебу Івашкевічу, якія арганізавалі гэтую магчымасць для беларусаў рэгіёна. Менавіта так, крок за крокам, мы робім Пашпарт Новай Беларусі даступным для беларусаў ва ўсім свеце», — заявілі ў фракцыі.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.