Украіна нанесла ўдар па комплексах ЗРК і ваенным аэрадроме «Сакі» ў акупаваным Крыме. Аперацыі правёў Цэнтр спецаперацый “Альфа” СБУ.
«Паводле папярэдніх даных, у выніку спецаперацыі на ваенным аэрадроме «Сакі» былі паражаныя чатыры ангары для захоўвання авіяцыйнай тэхнікі.
Акрамя таго, паблізу Керчы былі паражаныя дзве адзінкі ўзбраення са складу зенітнага ракетнага комплексу С-400, а таксама два зенітныя ракетна-гарматныя комплексы «Панцыр-С1». Гэта ўжо чацвёрты «Панцыр-С1» у гэтым раёне, паражаны байцамі «Альфы» СБУ», — паведамляе СБУ.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!