Украіна можа атрымаць першыя траншы еўрапейскага крэдыту ў памеры 90 млрд еўра ў другім квартале. Сёння Еўракамісія прадставіла заканадаўчыя прапановы па рэалізацыі дамоўленасцей, дасягнутых лідарамі ЕС. Каб выплаты пачаліся ў заяўлены тэрмін, прававыя акты, прадстаўленыя ЕК, павінны быць прынятыя Еўрапарламентам і Саветам ЕС у бліжэйшы час.
У снежні Еўрапейскі савет дамовіўся аб выдзяленні 90 млрд еўра для падтрымкі бюджэтных і ваенных патрэб Украіны на працягу наступных двух гадоў.
Як патлумачылі ў ЕК, гэтыя сродкі будуць аформлены ў выглядзе крэдыту з абмежаваным правам рэгрэсу. З іх 60 млрд еўра пойдуць на ваенныя патрэбы, а 30 млрд еўра — на падтрымку бюджэту Украіны.
“Еўрапейскі саюз пакідае за сабой права выкарыстоўваць расійскія актывы, імабілізаваныя ў Саюзе, для пагашэння пазыкі ў поўнай адпаведнасці з правам ЕС і міжнародным правам. Рэпарацыйны крэдыт, прапанаваны 3 снежня 2025 года, не быў адкліканы і застаецца даступным, калі сузаканатворцы прымуць рашэнне аб яго прадастаўленні”, — патлумачылі ў Еўракамісіі.
Крэдыт у памеры 90 млрд еўра будзе фінансавацца за кошт агульных запазычанняў ЕС на рынках капіталу. Ён будзе гарантаваны «рэзервам» бюджэту ЕС, як гэта адбываецца ў выпадку іншых праграм фінансавай дапамогі Украіне, што рэалізуюцца з 2023 года.
