Украіна ўдарыла «Фламінга» па палігоне «Капусцін Яр»

Армія
Полигон "Капустин Яр". Скриншот видео

Генштаб УСУ заяўляе пра пашкоджанні палігона «Капусцін Яр» у Астраханскай вобласці Расіі. Удары наносіліся на працягу студзеня, у тым ліку з ужываннем украінскіх ракет «Фламінга».

«На працягу студзеня 2026 года Сілы абароны Украіны ажыццявілі серыю паспяховых удараў па комплексе будынкаў ангарнага тыпу, дзе праводзіцца перадстартавая падрыхтоўка міжкантынентальных балістычных ракет сярэдняй далёкасці палігона «Капусцін Яр» у Астраханскай вобласці РФ. Удары былі нанесены з ужываннем ударных сродкаў далёкага радыусу дзеяння ўкраінскай вытворчасці, у прыватнасці FP-5 «Фламінга», — паведамляе Генштаб УСУ.

На палігоне пашкоджаная частка будынкаў, адзін з ангараў атрымаў істотныя пашкоджанні. Частка асабовага складу эвакуяваная з тэрыторыі.

Украіна пачала выпускаць «Фламінга» ў 2025 годзе. Гэта крылатая ракета з далёкасцю палёту да 3000 км.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.

Апошнія навіны