У Мінску затрымалі мужчыну, які ўдарыў жанчыну за гучныя песні пра Бога

Навіны
Фото: ГУВД Мингорисполкома

Мінская міліцыя ўстанавіла мужчыну, які ўдарыў вядомую ў сталіцы асобу — жанчыну, якая гучна спявае песні пра Бога ў людных месцах.

Канфлікт адбыўся ў метро. Пенсіянерка выконвала песню ў вагоне. Адзін з пасажыраў ударыў яе па твары.

Відэа з пацярпелай жанчынай разляцелася па сацыяльных сетках. Сама яна сказала, што не будзе звяртацца ў міліцыю, бо даравала нападніку.

Міліцыя адрэагавала на відэа і правяла праверку. Былі ўстаноўлены відавочцы здарэння, а пазней і мужчына, які ўдарыў пенсіянерку. Ён растлумачыў, што яму не спадабалася, што жанчына гучна спявала. Паводле вынікаў праверкі дзеянням мужчыны будзе дадзена прававая ацэнка, паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама.

У Мінску затрымалі мужчыну, які ўдарыў жанчыну за гучныя песні пра Бога
Пацярпелая жанчына. Скрыншот відэа
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.