У машыне ганаровага консульства Беларусі на чарнагорскай мяжы знайшлі зброю

Галоўнае
Фото: gov.me

Машыну ганаровага консульства Беларусі ў Босніі і Герцагавіне затрымалі на пераходзе «Шчэпан Поле» на мяжы Чарнагорыі і БіГ. У аўтамабілі знайшлі пісталет і патроны, паведамляе МУС Чарнагорыі.

У ноч з 26 на 27 сакавіка супрацоўнікі памежнай паліцыі Чарнагорыі праводзілі мерапрыемствы па спыненні трансгранічнай злачыннасці і праверылі «аператыўна цікавую асобу» — 44-гадовага грамадзяніна Босніі і Герцагавіны Б. Ж., які пражывае ў Сараеве. Ён знаходзіўся за рулём аўтамабіля Audi A8, які належыць ганароваму консульству Беларусі ў Босніі і Герцагавіне.

Пры аглядзе ў багажніку і дарожнай сумцы знайшлі пісталет Glock 45 FS з магазінам і 17 патронаў.

Аб здарэнні паведамілі дзяржаўнаму пракурору ў Нікшычы. Кіроўцу затрымалі. Пісталет і патроны канфіскаваны.

Паводле інфармацыі пасольства Беларусі ў Венгрыі, ганаровым консулам Беларусі ў БіГ з’яўляецца Недэлька Элек. Ён прыязджаў у Беларусь у 2024 годзе разам з прэзідэнтам Рэспублікі Сербскай Міларадам Додзікам.

У машыне ганаровага консульства Беларусі на чарнагорскай мяжы знайшлі зброю
Фота: gov.me
У машыне ганаровага консульства Беларусі на чарнагорскай мяжы знайшлі зброю
Фота: gov.me
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.