У Гомелі аўтамабіль ледзь не ўляцеў у поўны людзей прыпынак — відэа

Навіны
Фото: УВД Гомельского облисполкома

У Гомелі аўтамабіль Renault ледзь не ўляцеў у поўны людзей прыпынак. Відэа здарэння апублікавала УУС Гомельскага аблвыканкама.

На ім відаць, як красовер ідзе ў занос і ляціць проста ў прыпынак, дзе знаходзяцца людзі. На шчасце, машына спынілася, заехаўшы на бардзюр.

Як паведамілі ва УУС, прычынай здарэння стала тое, што кіроўца не ўлічыў надворныя ўмовы пры выбары хуткасці. Асобу кіроўцы ўстанавілі. Ім аказаўся 42-гадовы гамяльчук.

Ён прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці. Мужчыну прызначаны штраф у памеры 315 рублёў, таксама ён пазбаўлены вадзіцельскіх правоў на паўгода.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.

Апошнія навіны