Тэхнічны адміністратар беларускіх даменных зон .BY і .БЕЛ — кампанія beCloud — падвёў вынікі 2025 года.
У мінулым годзе колькасць даменаў, зарэгістраваных у абедзвюх даменных зонах, перавысіла 150 тыс. На канец года было зарэгістравана 153 577 беларускіх даменаў, з якіх 138 121 — у зоне .BY, а 15 456 — у зоне .БЕЛ. За год агульная колькасць беларускіх даменаў вырасла на 4990. Зона .БЕЛ пры гэтым павялічылася на 455 імёнаў.
Усяго за год у дзвюх зонах былі зарэгістраваны 25 887 новых даменаў, што больш, чым у 2024 годзе.
На канец года было зарэгістравана 12 587 даменаў на нерэзідэнтаў з 119 краін. Найбольш даменных імёнаў мелі рэзідэнты РФ (4088), на другім месцы — Германія (1438), на трэцім — ЗША (1377).
Адміністратар за мінулы год правёў 10 этапаў дабрачыннага аўкцыёну. Па іх выніках было зарэгістравана 646 даменных імёнаў. З іх: 607 даменаў у зоне .BY, 39 даменных імёнаў у зоне .БЕЛ. Па выніках аўкцыёнаў на дабрачынныя мэты было пералічана каля 180 тыс. рублёў.



