Купалаўцы адкрываюць сёмы вольны сезон прэм’ернымі спектаклямі, якія пакажуць у Кракаве, Уроцлаве і Варшаве.
Спекталь «Мінскае мора» пакажуць 15 верасня ў Кракаве.
Спектакль інспіраваны базай даносаў у КДБ, якую апублікавалі «Кіберпартызаны» ў 2024 годзе, і распавядае пра разборкі ў сям’і памерлага капітана, у якой даносілі амаль усе, але з розных прычын.
Аўтар п’есы: Ілля Пруднік, рэжысёр: Войцех Урбаньскі, аўтар музыкі і песень: Лявон Вольскі
Спектакль «Наступны прыпынак» пакажуць 25 верасня ва Уроцлаве, 26 і 27 верасня ў Варшаве. Гэты спектакль пастаўлены рэжысёрам Аляксандрам Гарцуевым паводле твораў Камілы Цень.
Галоўныя героі – звычайная кантралёрка грамадскага транспарту і адданая патрыётка сваёй краіны Зінаіда Юр’еўна і яе верны памочнік Гаркавы – разблытваюць загадкавае забойства.
Квіткі можна набыць тут.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram
