Латушка перадаў у варшаўскую пракуратуру інфармацыю пра 7 спробаў вярбоўкі

Галоўнае
Фото: t.me/latushka

Намеснік кіраўніка АПК і кіраўнік НАУ Павел Латушка перадаў інфармацыю пра сем спробаў вярбоўкі членаў фракцыі «Латушка і Рух «За Свабоду» Каардынацыйнай рады і супрацоўнікаў НАУ ў Акруговую пракуратуру Варшавы. Інфармацыя перададзена ў рамках крымінальнай справы, распачатай у 2025 годзе.

Латушка таксама праінфармаваў пра інцыдэнты МЗС і МУС Польшчы.

Латушка заклікаў беларусаў, якія сутыкнуліся са спробамі вярбоўкі беларускімі спецслужбамі ў Польшчы або іншых краінах, паведамляць пра гэта ў Акруговую пракуратуру Варшавы або пракуратуры па месцы жыхарства.

«Важна перадаваць гэтую інфармацыю праваахоўным органам, каб яны расследавалі яе з пункту гледжання злачынстваў экстэрытарыяльнага характару, якія рэжым Лукашэнкі масава здзяйсняе на тэрыторыі Польшчы і іншых дзяржаў — членаў ЕС», — заявіў Латушка.

Паводле інфармацыі праваабаронцаў, у апошнія дні беларускія спецслужбы актыўна спрабуюць завербаваць дэлегатаў Каардынацыйнай рады. З членамі фракцыі «Кааліцыя Латушкі і Рух «За Свабоду» спрабуюць звязацца з некалькіх акаўнтаў у месенджарах.

Латушка перадаў у варшаўскую пракуратуру інфармацыю пра 7 спробаў вярбоўкі
Фота: t.me/LatushkaRuch
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.