Беларуская чыгунка арганізавала новы лагістычны сэрвіс, які звяжа Беларусь і Казахстан. Сёння са станцыі Орша-Усходняя адпраўлены першы грузавы цягнік «Славянскі караван».
Як паведамляе прэс-цэнтр БЧ, ён загружаны прадукцыяй дрэваапрацоўкі, харчовымі прадуктамі, у тым ліку цукрам, бульбяным крухмалам, а таксама камбікармамі. «Славянскі караван» плануецца адпраўляць з Оршы двойчы на месяц.
У далейшым плануецца пашырыць наменклатуру грузаў і ўключыць у састаў вагоны з кантэйнерамі, дастаўленымі аўтатранспартам.
«Грузы ўжо праходзілі па маршруце Беларусь — Узбекістан. Але мы з узбекскімі калегамі прадумалі зусім іншы, больш якасны сэрвіс. Састаў без расфарміравання і дадатковых прыпынкаў пройдзе па тэрыторыі Расіі, Казахстана і прыбудзе ва Узбекістан. Гэта дазволіць скараціць тэрмін дастаўкі практычна ўдвая, а таксама надзейна захаваць груз», — расказаў начальнік БЧ Валерый Вярэніч.
Ужо сфарміраваны і другі цягнік.


