Кубракоў даручыў сачыць за чатамі і скласці спісы дружыннікаў

Навіны
Фото: МВД

Супрацоўнікі міліцыі павінны сачыць за настроямі на прадпрыемствах, кантраляваць чаты і скласці спісы ветэранаў і дружыннікаў на выпадак «ускладнення абстаноўкі». Пра гэта заявіў кіраўнік МУС Іван Кубракоў падчас комплексных камандна-штабных вучэнняў у Гродзенскай вобласці.

Вучэнні пачаліся 29 ліпеня. МУС называе іх мэтай праверку гатоўнасці асабовага складу органаў унутраных спраў і ўнутраных войскаў МУС да выканання задач у асаблівых умовах ва ўзаемадзеянні з усімі зацікаўленымі. У іх бяруць удзел камандуючы ўнутранымі войскамі Мікалай Карпянкоў, кіраўнікі рэгіянальных падраздзяленняў сілавых ведамстваў і дзяржорганаў.

Кубракоў даручыў супрацоўнікам МУС сачыць за настроямі на прадпрыемствах, кантраляваць змест групавых чатаў і максімальна задзейнічаць магчымасці рэспубліканскай сістэмы маніторынгу грамадскай бяспекі ў Беларусі. Акрамя гэтага, даручана ў найкарацейшыя тэрміны сфарміраваць спісы ветэранаў і дружыннікаў, «гатовых стаць у строй пры ўскладненні абстаноўкі».

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.