У Малдове ствараецца парламенцкая група «За дэмакратычную Беларусь»

Навіны

У Малдове ствараецца парламенцкая група «За дэмакратычную Беларусь». Яе склад фактычна сфарміраваны, а юрыдычнае афармленне групы будзе завершана ў верасні. Пра гэта паведаміў «Парламентскі канал» са спасылкай на дарадцу Ціханоўскай па парламенцкім супрацоўніцтве Анатоля Лябедзьку.

Лябедзька знаходзіцца ў Кішынёве. Ён сустрэўся са спікерам парламента Малдовы Ігарам Гросу, а таксама ўдзельнікамі будучай дэпутацкай групы.

Анатоль Лябедзька перадаў Гросу цёплыя пажаданні ад Святланы Ціханоўскай. Гросу адзначыў, што дэмакратычная Беларусь і Малдова маюць агульную мэту — быць часткай еўрапейскай супольнасці. Малдова гатовая дзяліцца сваім досведам еўраінтэграцыі, правядзення рэформаў.

Гросу падкрэсліў, што стварэнне дэпутацкай групы стане важным крокам для развіцця супрацоўніцтва з дэмсіламі Беларусі.

У Малдове ствараецца парламенцкая група «За дэмакратычную Беларусь»

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.