Прэм’ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын падпісаў пастанову, якая дапаўняе Адзіны пералік адміністрацыйных працэдур для суб’ектаў гаспадарання працэдурамі, звязанымі з рэгістрацыяй крыптабанкаў: уключэннем у рэестр, яго карэкціроўкай і выключэннем з яго.
Дакумент прыняты ў выкананне ўказа Аляксандра Лукашэнкі ад 16 студзеня 2026 года «Аб крыптабанках і асобных пытаннях кантролю ў сферы лічбавых знакаў (токенаў)» і накіраваны на развіццё крыптасферы ў Беларусі, паведамілі ў прэс-службе ўрада.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!