Мінабароны абвясціла аб пачатку штогадовых заняткаў па мабілізацыйнай гатоўнасці. Яны пройдуць па ўсёй краіне з 17 па 20 лютага. Заняткі праводзяцца пад кіраўніцтвам старшыняў аблвыканкамаў.
“Ва ўсіх раёнах краіны пройдуць тэарэтычныя і практычныя мерапрыемствы, на якіх асаблівая ўвага будзе нададзена падрыхтоўцы службовых асоб выканкамаў, ваенных камісарыятаў, арганізацый, а таксама ваеннаабавязаных у пытаннях фарміравання тэрытарыяльных войскаў”, – гаворыцца ў паведамленні.
Таксама заняткі датычацца фарміравання атрадаў народнага апалчэння.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
