Па стане на 20:00 аднаўленчыя работы працягваюцца ў 259 населеных пунктах Беларусі, пацярпелых ад шквалістага ветру. Пра гэта паведаміў начальнік дыспетчарскай службы «Белэнерга» Дзмітрый Кудравец. Адключэнні зафіксаваныя пераважна ў Віцебскай і Мінскай абласцях. Фіксуюцца масавыя выпадкі падзення дрэў на лініі электраперадачы.
Энергетыкі працуюць ва ўзмоцненым рэжыме. Пры выяўленні абарваных правадоў не варта набліжацца да іх бліжэй за 8 метраў, папярэдзілі ў «Белэнерга». Неабходна паведаміць пра гэта па тэлефонах аварыйных службаў 115 і 144.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!