Скульптура «Прывід» Алы Савашэвіч цяпер знаходзіцца ў калекцыі Нацыянальнага музея ва Уроцлаве. Гэты манументальны твор можна ўбачыць у Павільёне чатырох купалаў.

У творы «Прывід» мастачка паўтарае ў іншым матэрыяле – лямцу – паліто і касцюм з бронзавай статуі Леніна, размешчанай у яе родным горадзе Столін. Дэманструючы адзенне, якое выглядае больш натуральна, чым на помніку, але прыбіраючы цела палітычнага лідара, мастачка фіксуе ўвагу гледача на тэмах памяці, ідэалогіі і матэрыяльнасці. Скульптура, пазбаўляючыся цела, успрымаецца пагрозлівым сімвалам таталітарнай улады.
Гэты твор з‘яўляецца дыпломнай працай Алы Савашэвіч, выкананай у 2017 годзе. Тады мастачка працавала над тэмамі калектыўнага савецкага мінулага. Ствараючы маштабныя інсталяцыі з лямцу і іншых матэрыялаў, размешчаных на металічных каркасах, мастачка задавалася пытаннямі: «Што і хто нас фарміруе? Што хаваецца за абалонкай, якая вызначае і дыктуе ўмовы нашых жыцця і думкі? Якія наступствы гэтага дыктату?».
Калекцыя сучаснага мастацтва Нацыянальнага музея ва Уроцлаве – адна з найбуйнейшых у Польшчы, яе гісторыя пачынаецца ў 1960-я гады і ахоплівае ўсе віду арту – ад жывапісу да канцэптуальнага дызайну і відэамастацтва. Самыя цікавыя аб’екты калекцыі дэманструюцца ў Павільёне чатырох купалаў.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram
