Твор беларускай мастачкі Алы Савашэвіч «Прывід» стаў часткай калекцыі Нацыянальнага музея ва Уроцлаве

Культура
Ала Савашэвіч. Прывід. Сталь, сінтэтычны лямец. 2017. Архіў Алы Савашэвіч

Скульптура «Прывід» Алы Савашэвіч цяпер знаходзіцца ў калекцыі Нацыянальнага музея ва Уроцлаве. Гэты манументальны твор можна ўбачыць у Павільёне чатырох купалаў.

Твор беларускай мастачкі Алы Савашэвіч «Прывід» стаў часткай калекцыі Нацыянальнага музея ва Уроцлаве
Ала Савашэвіч. Прывід. Сталь, сінтэтычны лямец. 2017. Архіў Алы Савашэвіч.

У творы «Прывід» мастачка паўтарае ў іншым матэрыяле – лямцу — паліто і касцюм з бронзавай статуі Леніна, размешчанай у яе родным горадзе Столін. Дэманструючы адзенне, якое выглядае больш натуральна, чым на помніку, але прыбіраючы цела палітычнага лідара, мастачка фіксуе ўвагу гледача на тэмах памяці, ідэалогіі і матэрыяльнасці. Скульптура, пазбаўляючыся цела, успрымаецца пагрозлівым сімвалам таталітарнай улады.

Гэты твор зяўляецца дыпломнай працай Алы Савашэвіч, выкананай у 2017 годзе. Тады мастачка працавала над тэмамі калектыўнага савецкага мінулага. Ствараючы маштабныя інсталяцыі з лямцу і іншых матэрыялаў, размешчаных на металічных каркасах, мастачка задавалася пытаннямі: «Што і хто нас фарміруе? Што хаваецца за абалонкай, якая вызначае і дыктуе ўмовы нашых жыцця і думкі? Якія наступствы гэтага дыктату?».

Калекцыя сучаснага мастацтва Нацыянальнага музея ва Уроцлаве — адна з найбуйнейшых у Польшчы, яе гісторыя пачынаецца ў 1960-я гады і ахоплівае ўсе віду арту – ад жывапісу да канцэптуальнага дызайну і відэамастацтва. Самыя цікавыя аб’екты калекцыі дэманструюцца ў Павільёне чатырох купалаў.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!

REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости