4 мая прэм’ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын правёў тэлефонную размову з расійскім прэм’ерам Міхаілам Мішусціным.
«Кіраўнікі ўрадаў разгледзелі актуальныя пытанні беларуска-расійскага гандлёва-эканамічнага і навукова-тэхналагічнага супрацоўніцтва і дамовіліся аб актывізацыі інтэграцыйнага ўзаемадзеяння ў Саюзнай дзяржаве і Еўразійскім эканамічным саюзе», — паведамляе прэс-служба беларускага ўрада.
Таксама абмяркоўваўся ход рэалізацыі буйных сумесных эканамічных праектаў у Беларусі і Расіі.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!