ЗША працягваюць рэжым спынення агню з Іранам да таго часу, пакуль іранскі бок не выпрацуе адзіную прапанову па перамовах. Пра гэта за некалькі гадзін да заканчэння першапачатковага тэрміну перамір’я заявіў прэзідэнт ЗША Дональд Трамп.
Трамп адзначыў, што кіраўніцтва Ірана расколатае, і заявіў, што адкладае атакі па просьбе Пакістана.
«Зыходзячы з таго, што ўрад Ірана сур’ёзна расколаты, што не дзіўна, і па просьбе фельдмаршала Асiма Мунiра і прэм’ер-міністра Пакістана Шахбаза Шарыфа, нас папрасілі адкласці нашу атаку на Іран да таго часу, пакуль іх лідары і прадстаўнікі не змогуць выпрацаваць адзіную прапанову.
У сувязі з гэтым я распарадзіўся, каб нашы ўзброеныя сілы працягвалі блакаду і ва ўсіх іншых адносінах заставаліся ў поўнай гатоўнасці, і, адпаведна, працягваю рэжым спынення агню да таго часу, пакуль іх прапанова не будзе прадстаўлена і абмеркаванні не будуць завершаны — тым ці іншым чынам», — напісаў ён у сацсетцы Truth Social.
Іран заявіў, што адмаўляецца ўдзельнічаць у перамовах з ЗША і лічыць іх «пустой стратай часу», паколькі амерыканскі бок, на думку Тэгерана, парушыў свае дамоўленасці і выстаўляў празмерныя патрабаванні.
