Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп не здзіўлены апошняй атакай Расіі па ўкраінскіх гарадах, заявіла прэс-сакратар Белага дома Кэралайн Левіт.
«Я гаварыла пра гэта з прэзідэнтам сёння раніцай, і яго рэакцыя, на жаль, была без здзіўлення. Гэта дзве краіны, якія ўжо некалькі гадоў вядуць надзвычай жорсткую вайну — вайну, якая ніколі б не пачалася, калі б прэзідэнт у той час знаходзіўся пры ўладзе. Яна пачалася з-за слабасці і некампетэнтнасці папярэдняга прэзідэнта Джо Байдэна», — заявіла Левіт.
Нагадаем, 29 студзеня Дональд Трамп заявіў, што Расія пагадзілася не наносіць удары па ўкраінскіх гарадах на працягу тыдня з-за моцных маразоў. Аднак у ноч на 3 лютага Расія правяла масіраваную атаку па Украіне, ужыўшы беспілотнікі, балістычныя і крылатыя ракеты. Без цяпла засталіся сотні дамоў у Харкаве і Кіеве. Уладзімір Зяленскі заявіў, што чакае рэакцыі ЗША на ўдары.
