Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп адрэагаваў на ліст прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага Пуціну, у якім той прапанаваў сустрэчу.
“Я думаю, што гэта было б цудоўна, калі б яны сустрэліся”, — сказаў Трамп, адказваючы на пытанне пра ліст.
Трамп таксама лічыць, што абодва бакі для спынення вайны павінны пайсці на саступкі.
“Я вельмі настойліва настойваю на тым, што ім трэба пакончыць з гэтым. Такім чынам, я хачу, каб кожны з іх пайшоў на пэўныя кампрамісы. Думаю, яны гэта зробяць”, — дадаў ён.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!