Трамп адклаў удары па іранскай энергетыцы да 6 красавіка

Галоўнае
Дональд Трамп. Скриншот видео.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп адклаў удары па іранскай энергетыцы яшчэ на 10 дзён.

“Па просьбе іранскага ўрада, прашу прыняць гэтую заяву як пацвярджэнне таго, што я прыпыняю перыяд разбурэння электрастанцый на 10 дзён”,напісаў ён у Truth Social.

Нагадаем, у мінулую суботу Трамп выставіў Ірану ультыматум: іранская энергетыка будзе знішчана, калі Тэгеран на працягу 48 гадзін не разблакуе Армузскі праліў. У панядзелак прэзідэнт ЗША заявіў, што адкладае атаку на 5 дзён, бо іранскі бок пайшоў на перамовы і яны пройдуць на працягу гэтага тыдня. Пры гэтым у Іране адмаўляюць, што вядуць перамовы, хаця міністр замежных спраў Абас Аракчы і прызнаў, што прапановы ЗША разглядаюцца.

Чарговы перанос тэрмінаў удару Трамп таксама аргументаваў перамовамі.

“Перамовы працягваюцца, і, нягледзячы на памылковыя заявы фэйкавых СМІ і іншых крыніц, яны праходзяць вельмі добра”, – напісаў ён.

🔥 Падтрымайце Reform.news донатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.