Тэртэль і Вальфовіч даклалі Лукашэнку пра бяспеку

Навіны
Председатель КГБ Беларуси Иван Тертель. Скриншот видеозаписи

23 ліпеня Аляксандр Лукашэнка прыняў з дакладам дзяржсакратара Савета бяспекі Аляксандра Вальфовіча і старшыню КДБ Івана Тэртэля.

«Сёння ж адбыўся даклад Прэзідэнту дзяржсакратара Савета бяспекі Аляксандра Вальфовіча і старшыні Камітэта дзяржаўнай бяспекі Івана Тэртэля па пытаннях абароны і бяспекі Беларусі», — паведамляе прэс-служба Лукашэнкі.

Таксама сёння Лукашэнка правёў кадравыя прызначэнні ў КДБ. Якія менавіта — публічна не агучвалася.

Лукашэнка ўзмацніў ролю Дзяржаўнага сакратарыята Савета бяспекі і асабіста Вальфовіча ў КДБ. Паводле яго слоў, важныя пытанні, напрыклад, разведка і агентура, будуць дакладвацца Лукашэнку, а арганізацыйныя і кадравыя пытанні будзе кантраляваць Вальфовіч.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.