Дакументальны фільм беларускага рэжысёра Андрэя Куцілы пакажуць на Венецыянскім кінафестывалі

Галоўнае
Андрэй Куціла на кінафестывалі ў Загрэбе. Фота: сацсеткі фэсту.

Дакументальная карціна “Лісты” (“Лісты з маўклівай краіны”) беларускага дакументаліста Андрэя Куцілы трапіла ў праграму Венецыянскай Мостры – аднога з найбуйнешых кінафестываляў свету.  Каманда форуму сёння назвала ўдзельнікаў праграмы.

Стужка, прысвечаная палітвязням, будзе паказана ў секцыі Venice Open (па-за конкурсам), але ўдзел у адным з трох найвядомейшых сусветных кінафестываляў “класа А” – вялікі поспех для беларускага кіно. Фільм створаны ў капрадукцыі: Польшча, Германія, Літва.

Дакументальны фільм беларускага рэжысёра Андрэя Куцілы пакажуць на Венецыянскім кінафестывалі

Да гэтага ў праграму Мостры трапляла карціна Ігара Дабралюбава “Іван Макаравіч”  і “Ідзі і глядзі” Элема Клімава паводле твораў Алеся Адамовіча, створаныя ў часы савецкага беларускага кінематаграфа. “Лісты” стануць, бадай, першым дакументальным фільмам ад аўтара незалежнай Беларусі, паказаным у Венецыі.

Над дакументальнай поўнаметражнай стужкай Андрэй Куціла працаваў больш за пяць гадоў. Яна распавядае пра сузвязь беларускіх палітзняволеных з роднымі праз муры турмы – як гэта тонкая сувязь трымаеццца праз лісты.

Андрэй Куціла – беларускі дакументаліст, вядомы такімі карцінамі як: “Стрыптыз і вайна”, Summa, “Абдымкаў трэба мне тваіх”, “Святая вада”, “Калі кветкі не маўчаць”. Лаўрэат шматлікіх міжнародных і нацыянальных кінафорумаў, сузаснавальнік Беларускай незалежнай кінаакадэміі. З 2020 года жыве ў Лодзі.

Венецыянскі кінафестываль пройдзе з 2 па 12 верасня.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.