Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю разглядае змяненні ў пераліку беларускіх тавараў, на якія прадастаўляюцца льготныя крэдыты. Таксама пакуль не прынята канчатковае рашэнне аб прадаўжэнні праграмы на наступны год. Пра гэта на прэс-канферэнцыі ў Доме прэсы паведаміла намесніца кіраўніка МАРГ Святлана Караткевіч.
“Нам яшчэ трэба самім вызначыцца, ці будзе падоўжана гэтае крэдытаванне на 2027 год”, — сказала яна.
Кароткевіч дадала, што адпаведная нарада запланаваная на заўтра. За 2,5 года было заключана амаль 300 тыс. дагавораў на 2 млрд рублёў.
“Па некаторых таварных групах назіраецца зніжэнне. Таму нам трэба паглядзець, ці варта ўвогуле падаўжаць на 2027 год гэтае спажывецкае крэдытаванне. Хоць, па вялікім рахунку, можна сказаць, што гэта сур’ёзная падтрымка і для вытворцы, і для маладых сем’яў, і для пакупнікоў, якія ім карыстаюцца. Таму, хутчэй за ўсё, гэтае пытанне будзе яшчэ разгледжана ў другім паўгоддзі бягучага года для таго, каб або пашырыць, або звузіць гэты пералік”, — расказала яна.