Зяленскі заявіў пра наяўнасць новых прапаноў ЗША адносна заканчэння вайны

Навіны
Скриншот видео

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі анансаваў сустрэчу з прадстаўнікамі ЗША ў найбліжэйшы час. На ёй будуць прадстаўлены новыя прапановы амерыканскага боку адносна заканчэння вайны Расіі і Украіны.

Як заявіў украінскі прэзідэнт, учора ў яго адбылася размова са Стывам Уіткафам і Джарэдам Кушнерам. Яна праходзіла ў прысутнасці кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны і іншых чыноўнікаў.

“Ёсць некалькі распрацаваных прапаноў Злучаных Штатаў Амерыкі, некалькі планаў заканчэння вайны. Яны падзеляцца з намі гэтымі ідэямі. У нас будзе сустрэча. Я думаю, што яны хочуць падзяліцца і з намі, і з усімі. Калі гэтая сустрэча? Я не ведаю. Я думаю, што, хутчэй за ўсё, у нас можа быць сустрэча ў Злучаных Штатах Амерыкі. З амерыканскага боку, безумоўна, нас запрасілі. Ёсць некалькі дат, трэба проста паглядзець, каб усё супала з усімі графікамі. Я думаю, сустрэча можа адбыцца ў найбліжэйшыя дні, тыдзень”, — сказаў Зяленскі.

Сёння дзяржаўны сакратар ЗША Марка Рубіа правёў перамовы з міністрам замежных спраў Сяргеем Лаўровым. Пасля сустрэчы на палях мерапрыемства АСЕАН на Філіпінах Рубіа заявіў, што для дасягнення міру паміж РФ і Украінай спатрэбяцца новыя ідэі. Паводле яго слоў, Украіна не пагодзіцца на прапановы Анкарыджа, але ЗША гатовыя прапанаваць бакам новыя варыянты.

Як перадае «Укрінфарм», Зяленскі таксама разлічвае на трохбаковую сустрэчу. Паводле яго слоў, яе трэба правесці да восені.

“Безумоўна, трэба ўсё гэта зрабіць да восені. Я думаю, я лічу, трэба ўпарта над гэтым працаваць. Калі б гэта залежала ад нас, яна адбылася б ужо ў ліпені. Але не ўсё залежыць ад нас”, — дадаў ён.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.