Група падлеткаў у Польшчы займалася арганізацыяй DDoS-атак

Навіны
Фото: sebastiaan stam / unsplash.com

У Польшчы паліцыя выкрыла групу арганізатараў DDoS-атак. У яе ўваходзілі дзевяць падлеткаў ва ўзросце ад 12 да 16 гадоў.

Падчас следчых дзеянняў былі канфіскаваныя 13 камп’ютараў, 9 мабільных тэлефонаў і носьбіты даных.

Падлеткі аказвалі паслугі па арганізацыі DDoS-атак на платнай аснове.

DDoS-атака — гэта штучная перагрузка вэб-сервера або сеткі патокам фальшывых запытаў, адпраўленых з мноства прылад (ботнэта). Мэта атакі — цалкам вычарпаць рэсурсы сістэмы, каб рэальныя карыстальнікі не маглі атрымаць да яе доступ.

Якія арганізацыі і сайты сталі ахвярамі малалетніх зламыснікаў, не ўдакладняецца.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.