МУС заяўляе пра затрыманне 18-гадовага жыхара Віцебска за паведамленні, якія праслаўляюць нацызм.
Як сцвярджае МУС, хлопец пакінуў у чатах больш за 30 тысяч паведамленняў «з мэтай папулярызацыі, апраўдання і гераізацыі нацысцкага рэжыму, адмаўлення яго злачынстваў, прапаганды ультраправых ідэй, праслаўлення калабарацыяністаў часоў ВАВ».
«Ён распаўсюджваў загадзя ілжывыя гістарычныя звесткі, якія адмаўляюць злачынствы нацыстаў у Хатыні і іншых населеных пунктах на тэрыторыі рэспублікі, публікаваў адпаведныя выявы, усхваляў найвышэйшых службовых асоб нацысцкай Германіі», — заяўляе МУС.
Хлопца затрымалі супрацоўнікі ГУБАЗіК пры сілавой падтрымцы спецназа «Віцязь». Узбуджаныя крымінальныя справы.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!