Еўракамісія прызначыла Google два штрафы за невыкананне Закона аб лічбавых рынках.
Па эпізодзе аб прадастаўленні перавагі ўласным сэрвісам у пошуку штраф склаў 460 млн еўра, а па эпізодзе аб абмежаваннях для кампаній, якія забараняюць ім накіроўваць у Google Play спажыўцоў да альтэрнатыўных, часта больш танных, каналаў пакупкі, — 430 млн еўра.
Еўракамісія пастанавіла, што Google павінна прыняць меры для ліквідацыі названых парушэнняў.
“Камісія адзначае, што пасля канструктыўнага дыялогу Google прапанавала і пачала тэставанне змяненняў у спосабе прадстаўлення ўласных сэрвісаў у Google Пошуку для бясплатных паслуг, такіх як пакупкі, гатэлі і авіябілеты. Камісія будзе адсочваць укараненне гэтых рашэнняў, якія ўяўляюць сабой істотны прагрэс на шляху да выканання патрабаванняў.
Камісія таксама адзначае, што Google прапанавала і пачала тэставанне змяненняў у спосабе прадстаўлення рэкламных аб’яў аб таварах і кантэнтных паслугах, такіх як спорт. У цяперашні час Камісія ацэньвае гэтыя змяненні і працягне дыялог з Google у святле сённяшняга рашэння. Камісія таксама прымае да ведама прапановы Google адносна таго, як яна плануе прымяняць прынцыпы гэтага рашэння да аглядаў ШІ і рэжымаў ШІ, дыялог па якіх будзе працягнуты ў святле сённяшняга рашэння”, — адзначаецца ў заяве ЕК.
У Google ёсць 60 дзён на ліквідацыю парушэнняў.