Супрацоўнікі Следчага камітэта прыйшлі з ператрусам у кватэру Васіля Плешкунова ў Магілёве. Ператрус прайшоў 12 траўня, паведамляе MAYDAY.TEAM.
Паводле слоў Плешкунова, прычынай стаў яго ўдзел у выбарах у Каардынацыйную раду.
Васіль Плешкуноў працаваў настаўнікам у Магілёве. У 2020 годзе ён атрымаў адміністрацыйны арышт за ўдзел у пратэстах. У 2023 годзе яго затрымліваў ГУБАЗіК. Пасля гэтага ён з’ехаў з Беларусі.
Выбары ў Каардынацыйную раду пачаліся 11 траўня. Раней сілавікі прыходзілі да сваякоў кандыдатаў, якія пражываюць у Беларусі. Выбарчыя спісы на выбарах былі прызнаныя «экстрэмісцкімі фармаваннямі».
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
