Шырокая грашовая маса за 2025 год вырасла на 16,1%

Навіны
Фото: Reform.by

Шырокая грашовая маса на 1 студзеня склала 103,03 млрд рублёў. За 2025 год яна вырасла на 16,1%, або на 14,28 млрд рублёў. Такія даныя апублікаваў Нацбанк.

У прэс-службе рэгулятара звярнулі ўвагу на запаволенне тэмпаў росту сярэдняй шырокай грашовай масы.

“За год сярэдняя шырокая грашовая маса вырасла на 15,7% супраць 16,9% у 2024 годзе, у тым ліку сярэдняя рублёвая грашовая маса — на 25,6% супраць 28,4%”, — гаворыцца ў паведамленні.

Аб’ём наяўных грошай у абароце за мінулы год вырас на 22,1%, або на 2,625 млрд рублёў, да 14,48 млрд рублёў.

Грашовы агрэгат М1 за год вырас амаль на 6 млрд рублёў да 35,37 млрд рублёў.

Грашовая маса ў нацыянальным вызначэнні павялічылася на 12,63 млрд рублёў і склала на 1 студзеня 64,85 млрд рублёў.

Рублёвая грашовая маса прырасла за год на 13,56 млрд рублёў да 67,56 млрд рублёў.

Валютныя дэпазіты за год павялічыліся на 2,15 млрд долараў да 12,07 млрд долараў, у тым ліку дэпазіты фізічных асоб прыраслі на 538,7 млн долараў да 5,02 млрд долараў, а юрыдычных асоб — на 1,61 млрд долараў да 7,05 млрд долараў.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.

Апошнія навіны