Сергяенка запрасіў Галібафа ў Мінск

Навіны
Фото: Палата представителей

Старшыня Палаты прадстаўнікоў Ігар Сергяенка падчас візіту ў Іран сустрэўся са старшынёй Сходу ісламскай рады Махамадам-Багерам Галібафам.

Сергяенка выказаў спачуванні ад імя Лукашэнкі ў сувязі з трагічнай гібеллю былога вярхоўнага лідара Алі Хаменеі. Сёння ў Тэгеране пачынаецца жалобная цырымонія пахавання Хаменеі, на якую прыбыў кіраўнік Палаты прадстаўнікоў.

«Сыход з жыцця Алі Хаменеі з’яўляецца незваротнай стратай не толькі для іранскага народа, але і для дружалюбных да Ірана краін, якія на працягу многіх дзесяцігоддзяў былі сведкамі яго дзяржаўнай дзейнасці, накіраванай на ўмацаванне суверэнітэту, незалежнасці і нацыянальнай годнасці сваёй краіны», — сказаў ён, адзначыўшы, што Хаменеі імкнуўся да кансалідацыі грамадства, захавання традыцый і ўмацавання духу нацыі.

Бакі таксама абмеркавалі міжнародную абстаноўку. Сергяенка запэўніў, што Беларусь працягне аказваць Ірану ўсебаковую падтрымку ў абароне суверэнітэту і бяспекі яго грамадзян. Паводле яго слоў, Мінск мае намер і надалей весці адкрыты і даверлівы дыялог з Тэгеранам. Ён пацвердзіў гатоўнасць рэалізаваць раней дасягнутыя дамоўленасці ў розных сферах.

Адзначаецца, што прамысловая кааперацыя з’яўляецца галоўным драйверам росту ўзаемнага гандлю, рэалізуецца шэраг сумесных праектаў. Таксама беларускі бок заклікаў паскорыць падпісанне міжурадавага пагаднення аб узаемным прызнанні дыпломаў і дакументаў аб адукацыі.

Ігар Сергяенка запрасіў Галібафа наведаць Мінск.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.