Белстат паведаміў пра рэзкі рост вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі па выніках ліпеня. Ён звязаны з тэрмінамі і інтэнсіўнасцю ўборачнай кампаніі.
У студзені—ліпені вытворчасць сельскагаспадарчай прадукцыі ў гаспадарках усіх катэгорый павялічылася на 12,9% да 18,8 млрд рублёў, у сельскагаспадарчых арганізацыях прырост склаў 13%, а аб’ём вытворчасці — 18,2 млрд рублёў.
На 1 жніўня, паводле даных Белстата, збожжавыя былі ўбраны на 38,2% плошчаў супраць 22,3% на аналагічную дату мінулага года. Было намалочана 3 млн т збожжа, што на 55,3% больш, чым летась. Сярэдняя ўраджайнасць склала 39 ц/га супраць 43,1 ц/га ў мінулым годзе.
Акрамя таго, у Беларусі ўбралі 75,9% плошчаў пад рапсам супраць 45,8% летась на 1 жніўня. Атрымана 1,1 млн т насення рапсу, што ў 2,7 раза больш, чым у мінулым годзе. Сярэдняя ўраджайнасць вырасла з 21,8 ц/га да 30,1 ц/га.
У сельскагаспадарчых арганізацыях выраблена жывёлы і птушкі (ў жывой вазе) 1,08 млн т, што на 5,4% больш, чым у студзені—ліпені 2025 года, малака — 5,43 млн т (+2,9%), яек атрымана 2,0 млрд штук (+1%).
